Фота: minimalistbaker.com

Нам спатрэбіцца:

  • 1 вялікая цыбуліна
  • 2 зубчыкі часнаку
  • 1 ч.л. чырвонай пасты кары
  • 400 гр. гарбуза
  • 3 бульбіны
  • 300 гр. квяцістай капусты
  • 1 слоік какосавага малака
  • 1 шклянка булёну (з агародніны ці курынага)
  • 200 гр. курынага філе (можна замяніць на 200 гр. варанага нуту)
  • жменя арахісу ці кеш’ю
  • кінза
  • алей

У рондалі ці глыбокай патэльні грэем 2 ст.л. алею. Часнок і цыбулю дробна рэжам і дадаём да алею разам з пастай кары. Даём некалькі хвілін падсмажыцца.

Наступнымі дадаём кавалкі курынага філе. Смажым хвілінак 7. Калі замест курыцы ў вас нут, то дадаём яго разам з агароднінай.

Бульбу і гарбуз наразаем кубікамі. Дадаём у рондаль бульбу, гарбуз і квяцістую капусту, наліваем какосавае малако і булён. Даём закіпець, накрываем накрыўкай і тушым хвілін 25—30 на маленькім агні.

Падаём з арэшкамі, падсмажанымі на сухой патэльні, і галінкамі кінзы. Найлепшым гарнірам тут будзе прыгатаваны рыс, напрыклад басмаці.

Смачна есці!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
алеся тожопушкіна / Адказаць
13.11.2022
"з арыентальным прысмакам"

з якім з якім?
Рэд. доўга гэта слова сачыняў?
1
чыпсы з бульбянога шалупіння скончыліся. але засталася шчэ беразовая берэста / Адказаць
13.11.2022
квяцістая капуста.. какосавае малако.. кеш’ю.. што гэта?

не ну. вы здзекуецеся?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру