Расіяне перад тым, як адступіць з тэрыторыі Херсона, паспелі выкрасці жывёл з мясцовага заапарка. У прыватнасці, гаворка ідзе пра янота — пра крадзеж расійскія прапагандысты паведамілі ў сваіх тэлеграм-каналах.

Тым часам рух UAnimals удакладніў, што акупанты выкралі з Херсонскага заапарка не толькі янота, але і іншых жывёл: «У Крым яны вывезлі большую частку калекцыі заапарка: ад ламы і ваўка да асла і вавёрак».

Уладальнік крымскага заапарка «Тайган» Алег Зубкоў апублікаваў відэа, як вылоўлівае янотаў у Херсонскім заапарку.

У роліку некалькі чалавек у вопратцы з сімволікай «Тайгана» выводзяць жывёл, у тым ліку асла і ламу, з клетак і грузяць іх у фургон. Як мяркуецца, на кадры трапіла перамяшчэнне жывёл з Херсонскага заапарка ў «Тайган». Затым Зубкоў голымі рукамі вылоўлівае янотаў у вальеры. Ён падымае іх за хвасты і кідае ў пераноску.

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
47