«Мы ведаем, што многія людзі выкарыстоўваюць сайтавую версію, каб адначасова рашаць некалькі задач, і мы б хацелі, каб Instagram быў у ёй як мага больш зручны», — сказаў кіраўнік сацсеткі Адам Масэры. Ён дадаў, што новы дызайн яшчэ больш выразны, а таксама хуткі і просты ў выкарыстанні.

У новым дызайне меню і значкі, такія як «Галоўная старонка», «Пошук», «Паведамленні» і «Апавяшчэнні», перамешчаныя на бакавую панэль. Больш за тое, на старонцы даследавання/пошуку адлюстроўваеццапоўная сетка, якая ахоплівае ўвесь манітор. Новая бакавая панэль пашыраецца і згортваецца ў залежнасці ад экрана, на якім вы знаходзіцеся.

У старым дызайне для сайта, калі вы адкрывалі профіль, такія параметры, як «Допісы», «Гайды», «Reels» і «Пазначанае», месціліся наверсе сеткі. Таму, калі вы хацелі пераключыцца на іншую ўкладку, вам трэба было пракручваць уверх, дзе б вы ні знаходзіліся. Новы дызайн вырашае гэтую праблему тым, што перамяшчае гэтыя параметры ў бок.

Новы рэдызайн, які паступова ўводзіцца для карыстальнікаў, спросціць выкарыстанне Instagram на вялікіх маніторах пры пераключэнні паміж рознымі ўкладкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1