Фота: Ранак
Як расказаў адзін з відавочцаў трагедыі, каля 21:40 ён ехаў з боку чыгуначнага пераезда. Насустрач яму на высокай хуткасці рухаўся белы БМВ. У гэты час па пешаходным пераходзе ішлі мужчына і жанчына.
— Хуткасць у «бэхі» відавочна не 40 была, — паведаміў кіроўца. — Я прапускаў пешаходаў. А сустрэчны аўтамабіль не спыніўся. Мужчына паспеў адскочыць, а жанчына не.





