Дзяніс Сасункевіч у калоніі № 22. Скрыншоты тут і далей: відэасюжэт ТРК «Брэст»

Дзяніс Сасункевіч у калоніі № 22. Скрыншоты тут і далей: відэасюжэт ТРК «Брэст»

30-гадовы фізік з Мінска Дзяніс Сасункевіч да зняволення працаваў у дзяржаўнай установе, піша «Вясна». Затрымалі яго 25 сакавіка.

Вядома, што 28 лютага ў цэнтры Мінска хлопец убачыў вайсковую тэхніку з пазначэннем на корпусе V, сфатаграфаваў яе і адправіў у адзін з пратэсных тэлеграм-каналаў.

Дзяніс Сасункевіч у калоніі № 22. Скрыншот: відэасюжэт ТРК «Брэст»

Дзяніс Сасункевіч у калоніі № 22. Скрыншот: відэасюжэт ТРК «Брэст»

Жоўтая бірка Дзяніса Сасункевіча. Скрыншот: відэасюжэт ТРК «Брэст»

Жоўтая бірка Дзяніса Сасункевіча. Скрыншот: відэасюжэт ТРК «Брэст»

Супраць Сасункевіча распачалі крымінальную справу паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Разгляд яго справы адбыўся 4 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Святлана Чарапанава асудзіла хлопца да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Палітвязень адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай папраўчай калоніі № 22, вядомай як «Воўчыя норы».

Папраўчая калонія № 22. Скрыншот: відэасюжэт ТРК «Брэст»

Папраўчая калонія № 22. Скрыншот: відэасюжэт ТРК «Брэст»

Жоўтая бірка — адзнака, якую прыдумалі ў месцах пазбаўлення волі для асуджаных па палітычных артыкулах.

Для вязняў ствараюць таксама невыносныя ўмовы на сутках у ІЧУ. У аддзелах міліцыі, ізалятарах і судах іх называюць «кантрольнымі». Літара «К» ставіцца і на некаторых дакументах затрыманых. Гэта кодавае слова дае зразумець супрацоўнікам сістэмы, як вырашаць лёс чалавека.

Стала вядома, якім кодавым словам лукашысты называюць палітычных

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
60