Між тым, тыя відэа — вынік мантажу і рэжысуры. Чалавека здымаюць падчас вобшуку, затрымання разгубленым, часам голым, пасля сэксуальнага прыніжэння, пасля збіцця, здымаюць на допыце, змушаюць апраўдвацца — часта за тое, што не ёсць не тое што злачынствам, але і ўвогуле правапарушэннем, ставяць перад неабходнасцю змагацца за жыццё сваё і родных. З усяго нагаворанага выразаюць патрэбныя выказванні, накладаюць на заднік з фотаздымкам дзвярэй.

Мы для сябе ў «Нашай Ніве» пастанавілі, што больш не будзем такія відэа называць «пакаяннымі». Нават калі мы як СМІ павінны апісваць іх, каб інфармаваць, ці даваць скрыншоты з іх, каб паказаць, праз што праходзяць людзі, мы не будзем ужываць слова «пакаянныя», бо гэта зневажае гераізм і пакуты ахвяраў рэпрэсій.

Мы не павінны ні на хвіліну дапускаць, што таталітарызм і прыніжэнне чалавечай годнасці — гэта нармальнасць, і павінны апісваць рэальнасць дакладнымі тэрмінамі. 

Давайце пазбягаць слова «пакаяннае».

Клас
287
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?