Па матэрыялах следства, Айнутдзінаў сабраў інфармацыю аб парадку і спосабе ўступлення ва ўзброенае фарміраванне, якое ўваходзіць у склад Узброеных сіл Украіны. Пасля гэтага ён нібыта накіраваўся на беларуска-ўкраінскую мяжу для яе незаконнага перасячэння, аднак быў затрыманы беларускімі памежнікамі.

Акрамя таго, лукашэнкаўскія сілавікі скарысталіся з магчымасці інкрымінаваць Аляксандру і іншы крымінальны артыкул, не звязаны з палітыкай. Маўляў, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «А», ён раней неаднаразова прыцягваўся да адказнасці па лініі ДАІ па ч. 1 і ч. 2 арт. 18.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. А ў чэрвені 2022 года ён зноў сеў за руль матацыкла «Ява 350», на якім перасоўваўся па вуліцах Гомеля да моманту яго затрымання супрацоўнікамі ДАІ.

У выніку суд прызнаў Айнутдзінава вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады і адзін месяц ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яго пазбавілі права кіраваць транспартнымі сродкамі на 5 год.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
15