Цэны на доўгатэрміновую арэнду апошнія паўгода раслі. Але не для ўсіх сегментаў гэты рост быў раўнамерным, а галоўнае — ён быў больш павольны, чым інфляцыя.

Напрыклад, за «аднапакаёўку» цяпер у сярэднім давядзецца плаціць 384 рублі ў месяц — і гэта на 6,2% больш, чым у маі.

4-пакаёвыя кватэры выраслі на 3,3%, а 3-пакаёвыя — на 5%. Пры гэтым цэны доўгатэрміновай арэнды вялікіх кватэр, дасягнуўшы піку ў жніўні-верасні, зараз плаўна зніжаюцца.

Самы дарагі кошт доўгатэрміновай арэнды, прадказальна, у Мінску і Мінскай вобласці. А вось высокія цэны на здымнае жыллё ў Віцебскай вобласці здзівяць. Бо калі вы хочаце купіць жыллё, то Віцебшчына, наадварот, самы «танны» рэгіён.

Сёлета на беларускім рынку пасуткавай арэнды кватэр назіраўся рост пасля двух гадоў стагнацыі — адбіліся адмена пандэмійных абмежаванняў, падаражэнне адпачынку ў Егіпце і Турцыі, увядзенне бязвізавага рэжыму для грамадзян Літвы, Латвіі і Польшчы, а таксама палітычныя падзеі ў суседніх краінах.

Кошт пасутачнай арэнды кватэр не так залежыць ад колькасці пакояў, як ад іншых фактараў — размяшчэння і якасці рамонту. Гэта варта ўлічыць, калі вы збіраецеся здаваць жыллё на кароткі тэрмін.

З мая кошт арэнды кватэры за суткі ў сярэднім вырас на 7%. І працягвае падымацца, нягледзячы на тое, што турыстычны сезон ужо завершаны.

Даражэй за ўсё арандаваць кватэру на суткі ў Мінску. Далей ідзе Мінская вобласць, цэны ў якой трымае блізкасць сталіцы.

Следам прадказальна размясціліся два галоўныя турыстычныя рэгіёны Беларусі — Гродзенская і Брэсцкая вобласці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру