Эдынсан Кавані. Фота: АР

Эдынсан Кавані. Фота: АР

Кевін Трап (Германія)

Фота: foot-sur7.fr

Фота: foot-sur7.fr

Не трэба быць жанчынай, каб зразумець, што нямецкі брамнік Трап — насамрэч вельмі прывабны мужчына. Ёсць у ім нешта нерэальнае, нібыта такіх прыгожых хлопцаў насамрэч не існуе, і ён — прадукт жаночых фантазій. Шмат хто з брамнікаў можа падацца вам занадта напружаным, але Трап паводзіць сябе больш гулліва.

Кендал Уостан (Коста-Рыка)

Фота: АР

Фота: АР

Гэты 34-гадовы абаронца — адзін з тых, за кім варта сачыць у Катары. Толькі паглядзіце на яго біцэпсы і ўсмешку, і вы адразу зразумееце, чаму ён у нашай камандзе футбалістаў, якія сваімі трапнымі галамі скараюць дзявочыя сэрцы.

Фабіян Шэр (Швейцарыя)

Фота: АР

Фота: АР

Калі раздавалі найпрыгажэйшыя сківіцы, швейцарскі цэнтральны абаронца, напэўна, заняў чаргу адным з першых. Ён выглядае не надта гаваркім і, можа, нават трохі сціплым, але гэта толькі дадае яму абаяльнасці. Нават вялікія і трохі дзіўныя вушы Фабіяна не робяць яго менш прывабным. Магчыма, яны яму патрэбныя, каб чуць усіх жанчын, што ідуць за ім.

Шоджа Халілзадэ (Іран)

Фота: commons.wikimedia.org

Фота: commons.wikimedia.org

На мінулым чэмпіянаце свету Іран шмат каго здзівіў, і не столькі футболам, колькі сілай свайго каманднага духу. Зачасаныя валасы, акуратна падстрыжаныя бароды, элегантна пашытыя афіцыйныя касцюмы каманды — усё гэта дадавала адчування, што Іран адправіў на турнір найпрыгажэйшых мужчын сваёй краіны. Відаць, яны зрабілі гэта зноў, і таму ў нашай камандзе прыгажуноў будзе іранскі гулец. Наш выбар — абаронца Шоджа Халілзадэ.

Радрыга Дэ Пауль (Аргенціна)

Радрыга Дэ Пауль (злева) з брамнікам аргенцінскай зборнай. Фота: АР

Радрыга Дэ Пауль (злева) з брамнікам аргенцінскай зборнай. Фота: АР

Ён — усё, што вам трэба ад паўднёваамерыканскага паўабаронцы: цёмныя вочы, атлетычнае цела і прыгожыя татуіроўкі. Найбольш цікавая з іх — вялікая пыса лабрадора з імём «Рокі», якая знаходзіцца на ўнутраным баку левага сцягна Радрыга. Гэта сведчанне таго, наколькі ён адданы свайму памерламу сабаку, і гэта проста вельмі горача.

Джэк Грыліш (Англія)

Фота: АР

Фота: АР

У гэтага паўабаронцы ногі з цягліцамі нібыта ў супергероя і ярка выражаныя, нават трохі ганарлівыя лыткі. Нельга не адзначыць яго вочы і вусны, міма якіх не пройдзе ні адна жанчына. Спадзяёмся, галоўны трэнер англічан Саўтгейт дасць яму выйсці на поле як мінімум дзеля сябе самога.

Эдынсан Кавані (Уругвай)

Фота: АР

Фота: АР

Калі глядзіш на гэтага форварда, цяжка выключыць магчымасць таго, што яго бацькам можа быць Зеўс. Месца Кавані недзе на баку вазы, якой 2500 гадоў, ці на мармуровым пастаменце. Шмат жанчын з радасцю правялі б з ім дзесяць гадоў у лагеры ля сцен Троі, даглядалі б яго раны і кармілі б яго вінаградам.

Роберт Левандоўскі (Польшча)

Фота: АР

Фота: АР

Ёсць чым захапляцца ў асобе гэтага дасканалага ветэрана футбола. Лева, як яго называюць фанаты, мае аблічча сапраўднага прафесіянала ў сваёй справе, з якім было б так прыемна абмеркаваць тэхніку яго нападаў ва ўтульным рэстаране без чужых вачэй. Расчаруем: Роберт жанаты, і яго каханая Анна — фітнес-трэнерка ды прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы па каратэ. Здаецца, яна пакарае любога, хто дазволіць сабе фантазіі пра яе мужа.

Ко Ітакура (Японія)

Фота: McRonaldo9 / commons.wikimedia.org

Фота: McRonaldo9 / commons.wikimedia.org

Гэты 25-гадовы абаронца выглядае як герой рамантычнай камедыі пра жыццё японскіх падлеткаў. У час, калі футбалісты пастаянна публікуюць у сацсетках сэлфі з голым торсам, старонкі Ітакуры ў сацсетках выключна сціплыя: там ён гуляе ў футбол, абдымае сабаку ці робіць касметычную маску. Сапсаваны хлопец? Хутчэй вельмі мілы.

Аліўе Жыру (Францыя)

Фота: АР

Фота: АР

Футбол — гэта гульня, у якой людзі любяць усё ўскладняць, але ж з прыгажосцю футбалістаў усё вельмі проста. Часам усё, што вам патрэбна — гэта француз ростам 193 сантыметры, якога завуць Аліўе, у якога торс выразны, як Пірэнеі, а позірк прыцягальны, нібыта магніт. Вуаля!

Андрэ Сілва (Партугалія)

Фота: АР

Фота: АР

Ніякага Крышціяну Раналду, добра? Вядома, у яго ёсць свае фанаты, але давайце лепш звярнемся да яго нашмат больш бадзёрага таварыша па зборнай Андрэ Сілва. Прызнаем, што яго бровы выглядаюць так, нібыта намаляваныя маркерам, але ў той жа час Сілва мае вялікую зубатую ўсмешку і выразны (але не занадта) целасклад. Андрэ не патрабуе занадта ўважлівага догляду — напэўна, ён і без яго пахне сонцаахоўным крэмам і партугальскім віном.

Лаўка запасных

Рахім Стэрлінг (Англія)

Фота: АР

Фота: АР

Магчыма, ён не надта высокі, але памер — гэта яшчэ не ўсё, што важна. Сакрэт поспеху Стэрлінга просты: гэта яго доўгія вейкі плюс шалёная энергія, памножаныя на тое, як ён клапоціцца пра сваю маму. Кім бы вы ні былі, калі вы не лічыце «клопат пра маму» афрадызіякам, мы не можам вам дапамагчы.

Мэмфіс Дэпай (Нідэрланды)

Фота: АР

Фота: АР

Калі вас прыцягваюць саманадзейныя мужчыны, гэты форвард «Барселоны» і нідэрландскай зборнай — тое, што вам трэба. 28-гадовы гулец нейкім чынам знаходзіць і час, і ўпэўненасць у сабе, каб запісваць уласныя хіп-хоп-трэкі. Акрамя гэтага, у яго проста прыгожы, не, выдатны торс і моцныя рукі, прыдатныя не толькі для ўкідвання аўтаў.

Гарачы трэнер

Эрве Рэнар (Саудаўская Аравія)

Фота: АР

Фота: АР

Хто ж павядзе такую каманду ў бой? Няма ніякага сэнсу ў тым, каб сабраць разам найсэксуальнейшых футбалістаў свету, а потым чакаць, што яны будуць слухацца таўстунка ў спартовым касцюме. Каб кіраваць зборнай прыгожых мужчын, трэба думаць як прыгожы мужчына. Вось чаму месца трэнера ў нашай камандзе адыходзіць Эрве Рэнару, менеджару зборнай Саудаўскай Аравіі.

Чэмпіянат свету па футболе хутка пачнецца. Чаму яго лічаць самым скандальным за ўвесь час?

Гэты чэмпіянат свету можа стаць апошнім для зборнай Уэльса пад такой назвай. Хочуць вярнуць гістарычнае імя

«Рост попыту на беларускасць». У «Трыбуны» з'явілася беларускамоўная версія

Клас
13
Панылы сорам
7
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1