Простыя хлопцы з Ліверпуля, што прыляцелі ў Катар пафанацець за Англію, вечарам напярэдадні гульні ўлюбёнцаў з Іранам выйшлі па піва. Аднак поспехаў у справе не займелі да той хвіліны, пакуль не сустрэлі аднаго з мясцовых жыхароў. У адказ на запыт пра краму з півам мясцовы жыхар прапанаваў паехаць да яго ў госці — і не толькі пакаштаваць піўка, але і паглядзець на львоў ды іншых экзатычных жывёл і птушак з яго маёнтка.

Аказалася, яны сустрэлі сына аднаго з мясцовых шэйхаў. І ён з задавальненнем зладзіў для гасцей з замежжа эфектную экскурсію.

Хлопцы выклалі відэа з палаца ў сваіх сацсетках.

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2