Дакументам, падпісаным генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксеем Ліхачовым і міністрам энергетыкі Беларусі Віктарам Каранкевічам, вызначаецца механізм увозу апрамененых цеплавыдзяляльных зборак ядзерных рэактараў у Расію для часовага захоўвання з наступнай перапрацоўкай і вылучэннем каштоўных матэрыялаў, у тым ліку для атамнай энергетыкі. Таксама дакумент вызначае парадак вяртання ў Беларусь радыеактыўных адкідаў.

Практыка вяртання ў Расію адпрацаванага (апрамененага) ядзернага паліва існуе для ўсіх краін, дзе эксплуатуюцца рэактары АЭС, пабудаваныя па расійскіх праектах. Раней у Мінэнерга Беларусі паведамлялі, што міжурадавае пагадненне аб вяртанні адпрацаванага паліва прадугледжана саюзнай праграмай па развіцці атамнай энергетыкі.

Першы энергаблок Беларускай АЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года. Будаўніцтва другога блока вядзецца цяпер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0