Ананіч назвала «Макдональдсы» «замежнай булачна-катлетнай» і заявіла, што «ў справе «Мака» «кропка» пастаўленая». Замест іх жа мусяць прыйсці беларускія «Бульбяныя».

Гэтыя ўстановы, на яе думку, добрыя «дранікамі, клёцкамі, картаплянікамі, калдунамі і яшчэ сотнямі страў з нашай бульбачкі».

«А што, дзясяткі краін сваімі прадуктамі кормім — час глыбей паглядзець на тэму. Бо культура харчавання — не толькі традыцыйная каштоўнасць, але і сродак прасоўвання нацыянальнага брэнда», — упэўненая Ананіч на 29-м годзе існавання палітычнага рэжыму, раней асабліва не заўважанага ў зацікаўленасці прасоўваннем нацыянальных брэндаў.

Клас
2
Панылы сорам
30
Ха-ха
28
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2