Каментуючы ваенныя падзеі, Раўшан Аскераў сказаў:

«Адзінае магчымае стаўленне да іх — гэта забіваць іх. Забіваць, забіваць, забіваць расійскіх салдат, завальваць «грузам 200» Расію роўна для таго, каб яны нарэшце зразумелі, куды яны прыйшлі, атрымалі «по щам», завылі і павярнулі зброю на Крэмль».

Раней Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Аскерава па справе аб «рэабілітацыі нацызму», пасля таго як той назваў маршала Георгія Жукава «марадзёрам са стажам» і «забойцам у пагонах».

Раўшан Аскераў ураджэнец Азербайджана, але грамадзянін Расіі. Ён пакінуў Маскву адразу пасля пачатку Расіяй вайны з Украінай і з той пары рашуча крытыкуе расійскае кіраўніцтва.

Клас
93
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6