MBDA Systems

MBDA Systems

Ракеты Brimstone 2 звычайна запускаюцца са знішчальнікаў, аднак украінскія войскі выкарыстоўваюць у якасці пускавой платформы мадыфікаваныя грузавікі.

Вялікабрытанія ўпершыню перадала Украіне ракеты Brimstone першага пакалення шэсць месяцаў таму, але на відэазапісе, апублікаваным раней каралеўскімі ВПС, відаць, як больш дасканалая мадэль рыхтуецца да транспартавання на базе ў Оксфардшыры.

Ракеты, кожная з якіх каштуе каля 175 тысяч фунтаў стэрлінгаў, прызначаныя ў асноўным для знішчэння наземных цэляў, у тым ліку транспартных сродкаў, якія рухаюцца з вялікай хуткасцю.

Brimstone, у прыватнасці, могуць самастойна выбіраць больш прыдатную цэль з загадзя запраграмаванага спіса з дапамогай высокачастотнага радара, не чапаючы пры гэтым цывільныя транспартныя сродкі або менш важную ваенную тэхніку праціўніка.

Улічваючы лазернае навядзенне і высокую дакладнасць, ракеты могуць запускацца ў густанаселеных раёнах, што зніжае верагоднасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Рышы Сунак падчас візіту ў Кіеў у мінулыя выхадныя абвясціў пра выдзяленне Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі 50 млн фунтаў, нагадвае выданне.

Клас
88
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5