Пра падрыхтоўку эвакуацыі Армянска, самага паўночнага горада Крыма, афіцыйнай інфармацыі няма, але пра гэта паведамляюць расійскія ваенкары.

«Рыхтуюцца да вывазу адміністрацыйныя і вайсковыя аб'екты. Армянск можа апынуцца ў зоне дзеяння хаймарсаў, — піша ваенкар Раман Сапанькоў, які мае шмат крыніц у прыфрантавой зоне. — Скадоўск ужо ў зоне паражэння. Таксама побач завод «Тытан» [найбольшы вытворца дыяксіду тытану]. Таксама ў раёне Армянска вялікая колькасць вайсковых аб'ектаў». 

Мяркуючы па паведамленнях, гаворка не ідзе пра вываз людзей, а пра падрыхтоўку да вывазу ўсяго самага каштоўнага ў выпадку прарыву ўкраінскай арміяй лініі фронту пад Запарожжам і Данецкам.

Армянск — горад, які разросся вакол завода «Тытан» на месцы даўняга армяна-грэчаскага паселішча. Да акупацыі Крыма Расіяй у 2014 годзе ў горадзе жыло 22 тысячы чалавек, на сёння — каля 20 тысяч чалавек. 

Армянск і Джанкой, транспартны вузел на паўднёвы ўсход ад Армянска, — дзве брамы на Крымскі паўвостраў.

Кіраўніцтва Украіны заяўляла пра намер вызваліць усю тэрыторыю краіны ў межах да 2014 года, але ў той жа час гатовае на перамовы ў выпадку калі Расія адвядзе войскі на пазіцыі па стане на 24 лютага 2022 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру