Фабрыка «Камунарка» збіраецца ўзвесці тут новы вытворчы корпус па перапрацоўцы і захоўванні какава-бабоў. Жыхароў мікрараёна завуць на грамадскае абмеркаванне праекта. 

Гаворка ідзе аб стварэнні на 11 гектарах інавацыйнай імпартазамяшчальнай вытворчасці поўнага цыкла перапрацоўкі какава-бабоў. Пляцоўка, дзе можа размясціцца вытворчасць, знаходзіцца ў раёне вуліцы Герасіменкі, 57, — у межах вуліц Ілімскай, Ангарскай і завулка Балотнікава.

Ініцыіруе грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта адміністрацыя Заводскага раёна Мінска. Яно пройдзе з 28 лістапада па 12 снежня.

Згодна з праектам, на ўскраіне Мінска можа з'явіцца новы вытворчы корпус па перапрацоўцы і захоўванні какава-бабоў, а таксама лінія па вытворчасці кандытарскіх вырабаў і складскія памяшканні.

Адзначаецца, што будаўніцтва інавацыйнай вытворчасці дазволіць ажыццявіць поўнае імпартазамяшчэнне какава-прадуктаў (какава цёртая, какава-алей, какава-парашок), што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі, забяспечыць патрэбнасць у паўфабрыкатах перапрацоўкі какава-бабоў дзеючую вытворчасць СААТ «Камунарка», а таксама іншыя беларускія прадпрыемствы.

Новы вытворчы корпус будзе межаваць з садовым таварыствам «Дражня», з прыватнай забудовай на Ангарскай, са шматпавярховікамі на Ілімскай, а таксама з лясным масівам і іншымі вытворчасцямі, размешчанымі ў Заводскім раёне.

Азнаёміцца з матэрыяламі грамадскага абмеркавання можна будзе на сайце адміністрацыі Заводскага раёна ці непасрэдна ў будынку адміністрацыі на вуліцы Жылуновіча, 17.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
22.11.2022
А зачем «Коммунарка» тратит средства на новый цех, если она в свою продукцию уже начала добавлять заменитель какао-продуктов из пальмового масла, горький шоколад выпускать в плитках по 85 грамм, а в его составе увеличили содержание какао-порошка вместо более ценного какао-масла?!  
0
мда / Адказаць
22.11.2022
Адзначаецца, што будаўніцтва інавацыйнай вытворчасці дазволіць ажыццявіць поўнае імпартазамяшчэнне какава-прадуктаў (какава цёртая, какава-алей, какава-парашок), што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі, забяспечыць патрэбнасць у паўфабрыкатах перапрацоўкі какава-бабоў дзеючая вытворчасць СААТ «Камунарка», а таксама іншыя беларускія прадпрыемствы.
https://d3obnowcu2pyw7.cloudfront.net/303670

Странно, казалось речь будет идти о выращивании какао в РБ.
Так на самом деле всё это до этого "проекта" и делалось.
До этого  какао-бобы покупались по дешевке у китайских перекупов и тюками ввозились в Беларусь и далее шла вышеуказанная переработка. Заметим, речь идет именно о китайских перекупах, которые скупают по дешевке какао-бобы вместе с местными тараканами (попробуйте их разделить) в Африке.
И значит Коммунарка будет монополистом в поставках какао-бобов в РБ?
А нормальный метод переработки какао-бобов, кроме "голландского" метода, чтобы сохранять более полезных свойств какао может Коммунарка использовать?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру