«Папулярнасць такіх відаў спорту расце. Скейтбордынг, напрыклад, ужо ўключаны ў праграму алімпіяды. І гродзенская моладзь ад трэндаў не адстае. Думаю, многія бачылі, як падлеткі ў якасці трамплінаў выкарыстоўваюць розныя элементы гарадской інфраструктуры. Гэта і небяспечна для саміх тых, хто катаецца, плюс наносіць шкоду будынкам. Таму мы і прынялі рашэнне стварыць прастору для экстрэмальных відаў спорту, дзе можна было б займацца з камфортам і бяспечна», — расказваюць у скейт-парку.

Галоўны элемент парку — рампа. Таксама ўстаноўленыя грайнбокс, кікеры і іншыя фігуры, колькасць якіх пастаянна павялічваецца.

Стваральнікі скейт-парку адзначаюць, што нічога падобнага ў Гродне раней не было. Адзін час, праўда, дзейнічала пляцоўка пад Старым мостам, але ўмовы там былі далёка не ідэальнымі.

Усё абсталяванне сертыфікаванае Беларускай федэрацыяй спорту на роліках і скейтбордах, таму ў перспектыве тут могуць праводзіцца і афіцыйныя спаборніцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0