Таварна-крэдытная карпарацыя ўключаная ў пералік арганізацый, якім Беларусь хоча выплачваць знешнія пазыкі ў рублях па афіцыйным курсе да адпаведнай замежнай валюты на дату плацяжу.
На гэты момант у спісе крэдытораў, асноўны доўг і працэнты па пазыках якіх рэжым Лукашэнкі збіраецца выплачваць у беларускіх рублях, змяшчаюцца пяць арганізацый. Раней у гэты пералік былі ўключаныя Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Паўночны інвестыцыйны банк і Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама «Сіцібэнк н.а., Лондан брэнд».





