Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Сёння дзень народзінаў у аднаго з найстарэйшых беларускіх незалежных медыяў. З моманту свайго заснавання ў 1906 годзе «Наша Ніва» працуе, асвятляе праўду, выкрывае праблемы беларускага грамадства, паказвае на памылкі, дапамагае нам рухацца наперад, а галоўнае — лепш даведвацца адно аднаго і сваю краіну.

Гэты дзень можна лічыць днём беларускай журналістыкі, і сёння я хачу сказаць дзякуй усім сумленным журналістам Беларусі за цяжкую, але такую важную працу, за адданасць праўдзе.

Я хачу сказаць дзякуй галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу, аўтару «Нашай гісторыі» Андрэю Скурко і іншым прадстаўнікам СМІ, якія сёння сядзяць у турме, за сумленную працу.

Хачу сказаць дзякуй рэдакцыі «Нашай Нівы» і іншым незалежным беларускім медыям! Дзякуючы вам мы набліжаемся да свабоднай Беларусі», — адзначыла лідарка беларускага дэмакратычнага руху.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0