Айца Віталія ўжо затрымлівалі ў лістападзе 2020 года. Тады ён атрымаў 10 сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП. Салідарнасць з ім выказваў біскуп Юрый Касабуцкі, які заахвоціў да публічнай малітвы «ў кожным касцёле і кожнай капліцы». Прэс-служба курыі Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі ў афіцыйнай заяве не ўбачыла «суб’ектыўнага складу правапарушэння ў дзеяннях а. Віталя Быстрова».

Гэтае затрыманне ўкладаецца ў агульную канву рэпрэсій супраць дзеячаў грэка-каталіцкай царквы на Брэстчыне. Нядаўна былі затрыманыя і адбылі адміністрацыйныя арышты ў 10 і 13 сутак святар Ігар Кандрацьеў з Брэста і рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
28