Арганізацыя, якая базуецца ў Гаазе, створаная пасля Балканскіх войнаў, у ліпені адкрыла офіс у Кіеве, каб дапамагчы Украіне ў дакументаванні і вышуку зніклых без вестак людзей.

Дырэктар ICMP па Еўропе Мэцью Холідэй заявіў, што пакуль незразумела, колькі людзей былі гвалтоўна перамешчаныя, утрымліваюцца пад вартай у Расіі, жывыя і разлучаныя са сваімі сем'ямі ці памерлі і былі пахаваныя ў імправізаваных магілах.

Працэс пошуку зніклых без вестак ва Украіне будзе доўжыцца гадамі нават пасля спынення баявых дзеянняў, сказаў Холідэй у інтэрв'ю агенцтву Reuters.

Ацэнка ў 15 тысяч чалавек з'яўляецца кансерватыўнай, калі ўлічыць, што толькі ў Марыупалі, па меркаванні ўладаў, да 25 тысяч чалавек альбо загінулі, альбо прапалі без вестак.

«Лічбы велізарныя, і праблемы, з якімі сутыкаецца Украіна, велізарныя. Цяпер галоўнае — прыняць усе неабходныя меры для таго, каб як мага больш людзей было ідэнтыфікавана», — сказаў Холідэй.

«Пераважная большасць зніклых без вестак і загінулых з'яўляюцца ахвярамі ваенных злачынстваў, і вінаватыя павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру