SCANPIX/AP/Tristan Fewings

SCANPIX/AP/Tristan Fewings

«Улічваючы перавагу, якую ўкраінцы маюць у падрыхтоўцы, абсталяванні і якасці баявога складу супраць дэмаралізаваных, дрэнна навучаных, дрэнна аснашчаных расіян, у інтарэсах Украіны захаваць тэмп зімой, — сказаў Уолес у інтэрв'ю Daily Beast. — У іх ёсць 300 тысяч адзінак арктычнага баявога рыштунку, атрыманага ад міжнароднай супольнасці».

Уолес пахваліў украінцаў за тое, што яны здзівілі ўвесь свет, прадэманстраваўшы ўласную мужнасць і майстэрства, а таксама велізарныя недахопы расійскіх узброеных сіл.

«Нядаўна расійскае падраздзяленне было разгорнута без ежы і шкарпэтак і з невялікай колькасцю зброі. Гэта катастрофа для чалавека, які адпраўляецца на поле бою. [ … ] Яны адпраўляюць іх у мясарубку і выкарыстоўваюць велізарную колькасць артылерыі. Толькі краіна, якая не клапоціцца пра свой народ, можа адправіць 100 тысяч сваіх людзей, каб яны былі альбо мёртвыя, альбо параненыя, альбо дэзерціравалі», — сказаў Уолес.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0