Як паведамляе ведамства, двухбаковае пагадненне, падпісанае ў 1993 годзе, прадугледжвала супрацоўніцтва ў кіраванні міністэрствамі. Па словах міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце, практычнай рэалізацыі пагаднення не было з часу «несправядлівых прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі ў 2020 годзе.

«Літва не бачыць магчымасцяў для супрацоўніцтва з варожымі рэжымамі. Беларусь, будучы найбліжэйшым саюзнікам крамлёўскага рэжыму, працягваючы гібрыдную атаку супраць Літвы і — рукамі сваіх чыноўнікаў — выцясненне нелегальных мігрантаў у нашу краіну, не можа і не будзе партнёрам Літвы ні ва ўнутраных справах, ні ў іншых сферах», — пра гэта гаворыцца ў паведамленні Білатайце.

Міністэрства таксама праінфармавала, што з пачатку аднаўлення незалежнасці Літва падпісала розныя двухбаковыя пагадненні з Беларуссю аб супрацоўніцтве ў адпаведных галінах кіравання Міністэрства ўнутраных спраў, скасаванне якіх патрабуе рашэння ўрада, а таксама шэраг міжведамасных пагадненняў. На даны момант Літва таксама прыпыніла выкананне праграм прыгранічнага супрацоўніцтва з Беларуссю і Расіяй, што фінансуюцца Еўрапейскай камісіяй.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0