Фота: ІТАР-ТАСС

Конкурс праводзіцца з 1 кастрычніка па 10 снежня 2022 года. Акрамя «патрыятычнага выхавання моладзі», у яго мэты ўваходзіць:

— папулярызацыя гістарычнай спадчыны выбітнага ўраджэнца беларускай зямлі, заснавальніка ВЧК-КДБ Фелікса Дзяржынскага з дапамогай графічных раманаў (коміксаў);

— прыцягненне ўвагі моладзі да гераічнага подзвігу чэкістаў-герояў Савецкага Саюза сродкамі відэаролікаў у фармаце кароткіх відэа;

— стварэнне сучасных літаратурных, музычных і харэаграфічных твораў, у якіх на высокім мастацкім узроўні паказаны станоўчы вобраз супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі, найбольш аб'ектыўна адлюстравана дзейнасць КДБ;

— распрацоўка з выкарыстаннем IT-тэхналогій праграмных прадуктаў, якія б спрыялі развіццю цікавасці да прафесіі супрацоўніка КДБ.

Конкурс праводзіцца ў шасці намінацыях. Сярод іх «графічны раман (комікс)», «віруснае відэа», «літаратура», «музыка», «харэаграфія», «дыджытал-рашэнне».

Вось, напрыклад, што маецца на ўвазе пра «графічны раман (комікс)». У Палажэнні аб правядзенні конкурсу напісана, што тыя, хто хоча ў ім удзельнічаць, павінны падрыхтаваць маляваную гісторыю (комікс), якая б ілюстравала жыццёвы шлях і дзяржаўную дзейнасць Фелікса Дзяржынскага. У працы трэба паказаць «выдатную ролю Дзяржынскага як заснавальніка спецслужбы, выкласці самыя яркія моманты яго жыцця, цытаты і абудзіць цікавасць да далейшага вывучэння яго гістарычнай спадчыны». На ўсё пра ўсё ў канкурсантаў ёсць ад 5 да 20 старонак фармату А4. Працу можна зрабіць ад рукі, з дапамогай камп'ютарнай праграмы або сумясціўшы тое і іншае.

Вынікі конкурсу падвядуць да канца года. Узнагароджваць пераможцаў будуць 20 снежня падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі. Прыз для пераможцы ў кожнай намінацыі — дыплом і 2500 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Чаркашкварка / Адказаць
25.11.2022
Шызанутыя якiм месца у псiхушке
0
Суповой пакетик / Адказаць
25.11.2022
О Господи! БАЛЕТ на темы КГБ! Это же надо додуматься...
0
Katya / Адказаць
25.11.2022
Образование окончательно на дне. А были времена лицей считался одним из лучших как и в целом бгу, но это уже в прошлом
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру