Адзін з затрыманых — Юры Дзіковіч. Фота: facebook.com/yuri.dzikovich

Пра ператрусы і затрыманні стала вядома познім вечарам 24 лістапада, але сілавікі пачалі ўрывацца да людзей у чацвер ад самага ранку.

Вядомыя імёны траіх затрыманых — гэта Юры Дзіковіч, Уладзімір Лашчотка і Сяргей Ляўко, якога губазікаўцы забралі ў Мінск.

Юры Дзіковіч падчас пратэстаў 2020 году быў сярод актывістаў, якія намагаліся сустрэцца з кіраўніком Пастаўскага райвыканкама. У пачатку 2021 года ў Дзіковіча быў ператрус. Яго вінавацілі ў абразе міліцыянтаў. Яму быў забаронены выезд з Беларусі, але яму ўдалося выехаць у Еўропу, а нядаўна ён вярнуўся.

Паводле крыніц «Нашай Нівы», ператрусы адбыліся яшчэ ў васьмі чалавек. Адзначаецца, што з людзьмі сілавікі абыходзіліся жорстка. Ці на волі яны, невядома. Родзічы ўстрымліваюцца гаварыць пра гэта і просяць не называць іх імёны.

«Вобшукі былі і ў тых, хто з'ехаў з Беларусі, і ў тых, хто застаўся. Дапускаю, што дамы ператрэслі ў большай колькасці людзей. Родзічы пра тое проста не паведамляюць, бо баяцца, што стане яшчэ горш», — адзначае суразмоўца «Нашай Нівы».

Масавы хапун у Паставах адбыўся неўзабаве пасля ўзнагароджання старшыні раёна Сяргея Чэпіка медалём «За працоўныя заслугі». Гэтак Лукашэнка адзначыў чыноўніка за «выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна». Уганараванне Чэпіка насельніцтвам раёна ўспрынятае скептычна, і гэтага людзі не хаваюць. Па словах мясцовых жыхароў, дасягненні чыноўніка сумнеўныя. У закрытых чатах яго крытыкуюць і высмейваюць. Не выключаецца, што такое стаўленне да чыноўніка магло стаць адной з прычын пераследу людзей.

Спусташэнне сяла набывае жахлівыя маштабы нават у раёнах, якія лічацца заможнымі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
SHOS / Адказаць
25.11.2022
Ах какое ранимое существо этот Чепик. Советую посмотреть на него. Такой типовой проект любого прадсядацеля в РБ.
0
TuS in / Адказаць
25.11.2022
Паставы горад невялікі. У ва ўсіх ёсць сваякі, сябры, супрацоўнікі і проста добрыя знаёмыя. Агулам - немалая колькасць людзей.
0
James / Адказаць
25.11.2022
Интересно, обыски и задержания проводили местные предатели народа или из Минска коллаборанты приезжали?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру