За ўдзел у злачынных схемах тэлефонных махляроў былі затрыманыя сямёра сталічных кіроўцаў таксі. Мужчыны атрымлівалі замовы на дастаўку, забіралі ў пажылых мінчан пакеты з буйнымі сумамі і перавозілі на іншыя адрасы. Дваіх фігурантаў затрымалі з доказамі злачынства, астатнія паспелі перадаць пасярэднікам больш за $22 тыс.

У МУС настойліва рэкамендуюць кіроўцам розных службаў дастаўкі звяртаць увагу на знешні выгляд рэчаў і эмацыйны стан асоб, якія перадаюць пасылкі. Часцей за ўсё тэлефонныя аферысты просяць разам з грашыма перадаць ручнікі, прасціны або прадметы гігіены.

Што тычыцца пажылых ахвяраў злачынства, яны выглядаюць спалоханымі ці заплаканымі. Пры ўзнікненні падазрэння трэба заставацца на месцы і звярнуцца ў міліцыю. Кур’еры тэлефонных аферыстаў нясуць аднолькавую крымінальную адказнасць з арганізатарамі злачынстваў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2