Так, у спіс трапілі палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, дэпартаваны фігурант «справы карагодаў» Данііл Чамаданаў. Другі раз у спіс унеслі асуджанага Андрэя Маслава — студэнта, які «хацеў дапамагаць Украіне», асуджаную да «хатняй хіміі» керамістку Наталлю Карнееву.
Працэс уключэння ў «экстрэмісцкі спіс» апошнім часам настолькі інтэнсіфікаваўся і стаў настолькі адвольным, што ён ужо перастаў быць нейкай асаблівай адзнакай. З такімі тэмпамі ў яго хутка проста перанясуць без асаблівага разбору прозвішчы з усіх іншых баз, складзеных рэпрэсіўнымі органамі рэжыму з 2020 года.
Чытайце таксама:
Аляксандр, 35 гадоў, вышэйшая адукацыя. Навуковец склаў патрэт беларускага «экстрэміста» — высновы ўражваюць
Які рэгіён Беларусі найбольш «экстрэмісцкі» па версіі сілавікоў? Гэта не Мінск





