Святлана Лабада. Фота: Scanpix

Як сказаў журналістам у пятніцу віцэ-міністр Мантас Адаменас, працэдура магчымага ўключэння спявачкі ў згаданы спіс была распачатая «ў сераду, калі ў літоўскім грамадстве паўсталі пытанні аб маючых адбыцца канцэртах у Літве ўкраінскай спявачкі Лабады, якая карыстаецца неадназначнай рэпутацыяй».

«МЗС звярнуўся да сваіх партнёраў ва Украіне з просьбай даць ацэнку публічным заявам і пазіцыі спявачкі перад абліччам расійскай агрэсіі. Першыя звесткі, якія паступілі, сведчылі пра тое, што могуць быць падставы для ўнясення яе ў спіс непажаданых асоб», — сказаў віцэ-міністр.

«Але пасля вывучэння юрыдычных фактаў стала зразумела, што няма ніякіх аб'ектыўных падстаў або аб'ектыўных звестак, якія сведчаць пра тое, што згодна з дзейным у Літве законам яна можа быць уключаная ў гэты спіс персон нон-грата (…). Паколькі мы прававая дзяржава, пытанне яшчэ разглядаецца, ідзе збор матэрыялу, пасля атрымання новай інфармацыі можа быць прынята іншае рашэнне, але на даны момант падстаў для іншага рашэння няма», — дадаў віцэ-міністр.

Па словах Адаменаса, на рашэнне таксама паўплывала тое, што, як высветлілася, сёлета ў сакавіку спявачка была выключаная са спіса непажаданых асоб ва Украіне.

Хоць спявачка вяла актыўную канцэртную дзейнасць у Расіі пасля акупацыі Расіяй Крыма, а ў 2015 годзе таксама спявала 9 мая на мерапрыемстве, прысвечаным перамозе Савецкага Саюза ў Другой сусветнай вайне, пасля пачатку інтэнсіўных баявых дзеянняў сёлета ў лютым выканаўца з'ехала на Захад і хацела выступіць на дабрачынным мерапрыемстве ў Латвіі, прысвечаным падтрымцы Украіны, але арганізатары ёй не дазволілі. Акрамя таго, Лабада аказвала дапамогу пацярпелым ад расійскай агрэсіі.

Днём раней паведамлялася, што Святлана Лабада, якая планавала канцэртны тур па буйных гарадах Літвы, будзе дададзеная ў спіс непажаданых у Літве асоб. Пра гэта заяўлялі прадстаўніца міністра замежных спраў Літвы Паўліна Левіцкіце і міністр культуры Сімонас Кайрыс.

Чытайце таксама:

Што супольнага паміж Святланай Лабадой і спеваком Хабібам?

Святлана Лабада: З гэтага моманту ў мяне пачалося новае жыццё, жыццё ў пекле

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Праўдару / Адказаць
25.11.2022
Прыемна, калі здаровы сэнс і верхавенства права перамагаюць
0
Трошачкі / Адказаць
26.11.2022
Ніва, вы ведаеце што прайшло ўжо 13 год з таго Еўрабачыння? Вы б яшчэ яе фота з дзяцінства знайшлі. Якога вы для артыкулу пра 40гадовую жанчыну карыстаецеся фотам дзе ёй 25-27? А калі па тэме, то адно з таго, чаму меня навучыў 20год, гэта тое, што інкалі з тых хто памыляўся/не цікавіўся нічым акрамя сабе і сваёй сям’і атрмыліваюцца нашмат больш яскравыя і шчырыя лідары чым з тых, хто быў ў тэме “з пачатку”. Таму мая павага Святлане;-)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру