Пытанні тычыліся таго, ці ўжывае ксёндз Вячаслаў алкаголь і наркотыкі, ці мае маёмасць. Міліцыю таксама цікавіла, калі ён вернецца ў Беларусь.

Ксёндз Вячаслаў Барок — вядомы каталіцкі святар, аўтар ютуб-канала «Ксёндз Барок». Улетку 2021 года ён быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу ў сувязі з пераследам, якому падвяргаўся з боку рэжыму Лукашэнкі. Цяпер ён кіраўнік Беларускай каталіцкай грамады ў Варшаве, якая дзейнічае пры касцёле Святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў.

Чытайце таксама:

«Наш крыжовы шлях непазбежна скончыцца трыумфам вызвалення». Ксёндз Барок — пра Вялікдзень у час вайны

Ксёндз Барок даў інтэрв’ю Мелказёраву: «Нельга параўноваць Лукашэнку з Сатаной»

«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Юзік са станцыі Крулеўшчына / Адказаць
26.11.2022
... ці ўжывае ксёндз Вячаслаў алкаголь і наркотыкі
Неяк выправіліся мы ў вандроўку ў Мурагі, радзіму Яна Баршчэўскага, аўтара "Шляхціца Завальні, або Беларусі ў фантастычных апавяданнях". А па дарозе -- Расоны. Рашылі заехаць да а. Вячаслава. Уразіў новаўзведзены гатычны касцёл і створаны вакол яго дэнрасад з рознымі дрэвамі і сажалкамі з лотасамі... Ну, так, накшталт, як гэта стварыў некалі вядомы мосарскі ксёндз Ё. Булька ў сваёй парафіі... 
Гарэлкі а. Вячаслаў нам не ставіў, а вось кава ў ксяндза была дужа смачная, да сёння згадваю! І як пачую, ці прачытаю -- ксёндз Вячаслаў Барок, дык адразу, нібы ізноў у паветры той пах смачнай кавы....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру