Рэйнсалу называе гэта падарункам у адказ на адпраўку акрываўленай кувалды ў Еўрапарламент. Кувалда была прыладай рэзананснага забойства Яўгена Нужына, зняволенага, завербаванага «Вагнерам», і які затым здаўся ў палон украінцам.

Два дні таму прапагандысцкі тэлеграм-канал «Кібер фронт Z» паведаміў, што «музыканты» (адзін з эпітэтаў «Вагнера» ў прапагандзе) адправілі ў Еўрапарламент футляр з акрываўленай кувалдай (сляды крыві нібыта былі бутафорскія).

Гэта падавалася як адказ на рэзалюцыю аб прызнанні Расіі краінай-спонсарам тэрарызму, прынятую за некалькі гадзін да гэтага. Тэлеграм-канал «Прэс-служба Прыгожына», які прапануецца лічыць афіцыйным рупарам бізнэсоўца і правадыра наймітаў, незадоўга да гэтага паведамляў аб перадачы «прадстаўнікам кіберфронта Z» нейкага «інфармацыйнага кейса для перадачы ў Еўрапарламент».

У канале «Прэс-служба Прыгожына» ўжо з'явіўся адказ на твіт Рэйнсалу. Ён нецэнзурны, вульгарна і здзекліва перакручвае імя эстонскага палітыка, але змястоўная яго частка гучыць так: «я сумняваюся, што кайданкі для мяне ў Гаазе спатрэбяцца, кішка тонкая».

Клас
41
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4