Фрагмент перамоў. Фота: Мінсельгасхарч
У Мінсельгасхарчы прайшлі перамовы з прадстаўнікамі кітайскай кампаніі Lutta-pak па пытанні пастаўкі ўпакоўкі беларускім прадпрыемствам па вытворчасці малочнай прадукцыі.
«Бакі ў пазітыўным ключы ацанілі планы кампаніі па арганізацыі продажаў і планаванні вытворчасці асептычнай упакоўкі», — паведаміла прэс-служба ведамства.
У міністэрстве не ўдакладняюць, ці дасягнута канчатковая дамоўленасць. Але вядома, што ў бліжэйшы час кітайскія партнёры праедуцца па малочных заводах «для ўдакладнення якасных і тэхнічных характарыстык».