Уладальнік сацсеткі Ілан Маск вылучыў колеры для розных катэгорый: залаты для кампаній, шэры — для ўрадавых арганізацый і сіні — для розных асоб, у тым ліку знакамітасцяў.
Платная служба падпіскі была запушчана Іланам Маскам — сінюю птушачку пацверджання сапраўднасці акаўнта мог набыць любы жадаючы.
Гэты сэрвіс Маск назваў «вялікім ураўняльнікам», але 11 лістапада быў вымушаны прыпыніць яго, бо колькасць падробленых уліковых запісаў пабіла ўсе рэкорды.





