«На апублікаваных у адкрытых крыніцах фотаздымках бачныя абломкі ракеты паветранага базавання AS-15 Kent [так у класіфікацыі НАТА называюць ракеты Х-55], якая была, відавочна, збітая», — сказана ў зводцы.

Як нагадвае брытанская разведка, гэтыя ракеты былі створаныя ў 1980-я гады выключна як сродак дастаўкі ядзерных боепрыпасаў. Пры гэтым боегалоўка з ракеты, якую выкарыстоўвалі падчас удару па Украіне, была знятая і, верагодна, замененая баластам.

«Хоць такая інертная зброя можа нанесці нейкую шкоду за кошт кінетычнай энергіі, якой валодае ракета, і нявыкарыстанага паліва, яна наўрад ці зможа дакладна паразіць запланаваную цэль», — паведамляе брытанскае Міністэрства абароны.

На думку брытанскай разведкі, Расія «хутчэй за ўсё спадзяецца, што такія ракеты будуць служыць у якасці лжывых мішэней і змогуць адцягнуць увагу сістэм супрацьпаветранай абароны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?