Фота: AP

Фота: AP

Паводле звестак суразмоўцаў выдання, палітычнае і вайсковае кіраўніцтва Расіі разумее, што гэты план прадугледжвае вялікія страты. «Да вясны наступнага года страты забітымі і параненымі могуць скласці каля 100 тысяч. Але гэта нікога не палохае, іх заменяць тэрміновай службай», — заявіла крыніца, блізкая да ФСБ.

Крыніца, блізкая да Генштаба, таксама паведаміла аб прагнозе, згодна з якім страты ў баях ва Украіне складуць каля 100 тысяч чалавек, у асноўным мабілізаваных. Да вясны 2023 года, паводле яго слоў, Мінабароны плануе падрыхтаваць 120 тысяч салдат тэрміновай службы, якіх можна будзе адправіць ва Украіну, каб папоўніць страты сярод мабілізаваных.

«Для гэтага ён [Пуцін] і не адмяняе ўказ аб частковай мабілізацыі», — заявіла крыніца.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
8