«Мы павінны быць гатовыя да розных сцэнароў, у тым ліку і да кепскіх. На гэты выпадак кожны з нас мае алгарытм дзеянняў, нават у выпадку эвакуацыі. Я не выключаю найгоршы сцэнар. Поўнай эвакуацыі не будзе — можа быць, частковая, але гэта нельга назваць эвакуацыяй. Гэта часовы пераезд людзей асобных катэгорый у прыгарад <…>

Па інфармацыі вайскоўцаў, вораг плануе і далей наносіць удары па інфраструктуры краіны, каб запалохаць украінцаў цемрай і холадам.

Таму просьба мець дома запас тэхнічнай і пітной вады, запасы ежы, якую можна прыгатаваць або спажываць без электраэнергіі, цёплае адзенне, зараджаныя ноўтбукі і паўэрбанкі, запампуйце афлайн-карты на свае тэлефоны. 

І ў выпадку дрэннага сцэнара было б добра, калі б кожны меў магчымасць або з'ехаць у свой дом у прыгарадзе, дзе ёсць вада, печ, або з'ехаць да сваіх знаёмых. Але мы робім усё для таго, каб горшага не адбылося».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2