Першымі на непатрыятычнае абмундзіраванне «кіраўніка групы дарадцаў у зоне СВА» звярнулі ўвагу ў сваіх каналах абураныя ваенкары, а «Можем объяснить» разабралі гэты кейс падрабязна.

Апрануты былы кіраўнік «Раскосмаса» ў аўстрыйскую куртку Carinthia (да мабілізацыі каштавала да 80 тыс. руб.). Таксама ён носіць турэцкую бронекамізэльку фірмы BIKATEX. Ваенкары здзіўляюцца, чаму менавіта яе, а не айчынны камплект «Ратнік», які сам хваліў і патрабаваў паставіць на ўзбраенне яшчэ ў 2013-м.

У камізэльцы — ражкі для нямецкага пісталета-кулямёта MP-5 (у «Матрыцы» яго выкарыстоўваў Неа ў перастрэлцы са спецназам) і магазіны да амерыканскага аўтамата FN SCAR-H, зброі рэйнджараў. Цэны ствалоў — ад 350 тыс.

Рагозін таксама пазіруе з мадыфікацыяй амерыканскай штурмавой вінтоўкі AR-15 і пісталетам, падобным на Glock-18.

Нават чаравікі ў Рагозіна — славацкія (Zephire, ад 25 тыс.).

А з расійскага у Рагозіна толькі шлем ад «Армакома» (цана ад 120 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
87
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3