Геалагічная служба ЗША ў панядзелак паведаміла, што плыні лавы знаходзяцца ў раёне вяршыні і не пагражаюць блізкім населеным пунктам. Аднак, па словах прадстаўніка службы Міэля Корбета, немагчыма прадказаць, як доўга вулкан будзе вывяргацца і ці можа лава пацячы на населеныя пункты вострава.

Агенцтва грамадзянскай абароны заявіла, што адкрыла прытулкі з-за паведамленняў пра самаэвакуацыю людзей уздоўж узбярэжжа Паўднёвай Коны.

Маўна-Лоа — адзін з пяці вулканаў, якія складаюць Вялікі востраў Гаваі, што з'яўляецца самым паўднёвым востравам Гавайскага архіпелага. Маўна-Лоа ўзвышаецца на 4169 метраў над узроўнем мора і значна буйнейшы за суседні вулкан Кілаўэа, вывяржэнне якога адбылося ў жылым раёне і знішчыла 700 дамоў у 2018 годзе.

Некаторыя са схілаў Маўна-Лоа нашмат больш стромкія, чым у Кілаўэа, таму, калі ён вывяргаецца, ягоная лава можа цячы нашмат хутчэй. Падчас вывяржэння 1950 года лава перамясцілася на 24 км да акіяна менш чым за тры гадзіны.

Апошні раз вулкан Маўна-Лоа вывяргаўся ў 1984 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Civet / Адказаць
29.11.2022
Ура, зноў апакаліпсіс!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру