Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

Палітзняволены Сяргей Сляжоў быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Жлобіне па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра падчас перастрэлкі ў Мінску.

У сярэдзіне снежня 2021-га стала вядома аб пераводзе Сяргея з жодзінскай СТ №8 у гомельскі СІЗА-3.

Падрабязнасці абвінавачання Сляжова пакуль невядомыя.

Ён быў прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?