Вялікая каманда вучоных на чале з прафесарам Хагаі Левіным з Яўрэйскага ўніверсітэта Іерусаліма зафіксавала, што за апошнія гады падзенне якасці мужчынскага семені толькі паскорылася. Прычым гэта характэрна і для насельніцтва Афрыкі, Азіі і Паўднёвай Амерыкі, якія ўпершыню былі ахопленыя такім даследаваннем.

Вынікі сямігадовай працы былі апублікаваныя ў часопісе Human Reproduction Update.

З 1973 года колькасць сперматазоідаў у сперме паменшала ў сярэднім на 62%. Гэта адбылося як за кошт змяншэння аб'ёму эякуляту, так і канцэнтрацыі сперматазоідаў, якая зменшылася на 52%.

Тэмп падзення паскорыўся і дасягае цяпер 2,5% за год.

Даследчыкі грунтаваліся на аналізе рэцэнзаваных навуковых публікацый са статыстыкай на гэтую тэму.

Тым не менш, сярэдняя канцэнтрацыя спермы ў мужчын — яна ўпала са 101 мільёна на мілілітр да 49 мільёнаў на мілілітр — усё яшчэ нашмат вышэйшая за мінімальную норму, якой лічыцца 15 мільёнаў на мілілітр, пры якой апладненне яйцаклеткі ўскладненае.

Дакладная прычына зніжэння пладавітасці мужчынскай папуляцыі не вызначаная. Некаторыя даследчыкі звязваюць яе з тым, што дзякуючы развіццю медыцыны і ўзроўню жыцця цяпер выжываюць фізіялагічна больш слабыя індывіды, якія ў мінулыя стагоддзі паміралі ў дзяцінстве. Многія звязваюць падзенне фертыльнасці мужчын з забруджваннем атмасферы, вады і прадуктаў некаторымі хімікатамі, сярод якіх фталаты, якія выдзяляе пры распадзе пластык, і пестыцыды. Лічыцца, што негатыўны ўплыў аказвае таксама распаўсюджванне сядзячага ладу жыцця, атлусцення і курэння. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
мясцовы2 / Адказаць
29.11.2022
так-так,
чым меньш малф'і ў мужыкоў, тым больш насельніцтва на планеце, ажно на 8 мільярдаў ужо.
Тут, як казалі старажытныя беларусы "aliquis in oris", тобто "хтосьці врот", ці не ў рот?
1
Донор / Адказаць
29.11.2022
У меня есть нормальная , пишите в личку кому надо.
0
Трутень / Адказаць
30.11.2022
Быть мужиком везде запрещено. А природа, она гибкая, ко всему приспосабливается.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру