Фота: vecteezy

Як доўга захоўваецца адкрытая бутэлька віна?

Lifehacker піша, што адкрытая бутэлька віна, калі яна належным чынам захоўваецца, звычайна застаецца прыдатнай для піцця яшчэ ад двух да пяці дзён у залежнасці ад тыпу віна. Ігрыстае віно трохі адрозніваецца: хоць яно хутчэй за ўсё вытхнецца на наступны дзень, яно можа заставацца дастаткова свежым, каб піць яго на працягу трох дзён, калі яго правільна закаркаваць.

Як закаркаваць віно

Спачатку давайце пачнём з таго, чаго нельга рабіць. Калі ў вас ёсць намер выпіць рэшткі віна, не пакідайце бутэльку адкрытай. Нават калі вы выкінулі корак і ў вас няма спецыяльнага віннага стопера, то накрыць верх пляшкі харчовай плёнкай або фольгай і замацаваць яе гумкай — гэта не ідэальны варыянт, але лепш, чым нічога.

А цяпер, як правільна закаркоўваць віно.

Аглядзіце корак

Перш чым спрабаваць закаркаваць віно, уважліва паглядзіце на сам корак. Ці не пашкоджаны ён? Ці не адвальваюцца кавалкі? Ці не рассыпаецца ён? Ці ёсць дзірка, якая праходзіць наскрозь пасля адкрыцця?

Калі што-небудзь з пералічанага ўсё ж такі здарылася, то вы не павінны спрабаваць выкарыстоўваць корак паўторна, калі толькі пашкоджанні не будуць сапраўды мінімальнымі — у гэтым выпадку вы можаце абысціся, загарнуўшы яго ў васкаваную паперу (пра гэта трохі падрабязней ніжэй). 

Устаўляйце корак бокам, запэцканым віном

Калі ваш корак цэлы, адмоўцеся ад жадання ўставіць яго назад «чыстым» бокам. Вам лепш уставіць яго назад менавіта запэцканым бокам.

Каб зноў уставіць корак, пастаўце бутэльку на ўстойлівую, трывалую паверхню, затым нахіліце корак так, каб запэцканы віном канец апынуўся ў бутэльцы, а чысты канец ляжаў на выступе. Адтуль націсніце на корак, круцячы яго, пакуль корак не апынецца прыкладна напалову ў бутэльцы.

Выкарыстоўвайце васкаваную паперу

Нават калі ў вас усё яшчэ ёсць арыгінальны корак і ён цэлы, ён верагодна пашырыўся з таго часу, як вы ўпершыню вынялі яго з бутэлькі, што ўскладняе вяртанне яго ўнутр. Але вы можаце абысці гэта з дапамогай невялікай колькасці васкаванай паперы.

Адрэжце кавалак васкаванай паперы прыкладна той жа даўжыні, што і корак, і дастатковай шырыні, каб абгарнуць яе адзін раз (але не больш). Затым пакладзіце адзін канец корка ў цэнтр кавалка паперы. 

Пастаўце бутэльку на ўстойлівую, трывалую паверхню, затым канец корка, закрыты паперай, устаўце ў рыльца бутэлькі. Акуратна націскайце на яго, выкарыстоўваючы гайдальныя рухі, пакуль корак не апынецца прыкладна напалову ў бутэльцы. Не круціце корак, інакш васкаваная папера можа зморшчыцца і парвацца.

Пастаўце пляшку ў халадзільнік

Пасля таго, як бутэлька віна закаркавана, вы можаце зрабіць некалькі іншых дзеянняў, каб прадухіліць занадта хуткае акісленне віна. Па-першае, захоўвайце бутэльку ў вертыкальным становішчы, каб звесці да мінімуму плошчу паверхні віна, якая падвяргаецца ўздзеянню кіслароду. Акрамя таго, больш нізкая тэмпература дапамагае запаволіць працэс акіслення, таму лепш за ўсё трымаць нанава закаркаваную бутэльку віна ў халадзільніку — так, нават калі яно чырвонае.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юзік / Адказаць
04.12.2022
А яшчэ лепш не дурыць голаву і проста дапіць віно і выкінуць і пляшку і корак.
0
... / Адказаць
08.12.2022
Таму я пакупаю віно маленькімі бутэлькамі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру