Фота: AP Photo/Jean-Francois Badias

Фота: AP Photo/Jean-Francois Badias

1 снежня чыноўнік узяў удзел у анлайн-дыскусіі аб устойлівасці беларускай грамадзянскай супольнасці, арганізаванай офісам беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі.

Паводле Вілемса, у ЕС лічаць важным «інвеставаць у людзей, каб стварыць стабільную грамадзянскую супольнасць», а таксама «падтрымліваць незалежныя СМІ».

Прадстаўнік Еўракамісіі зазначыў, што ў 2021 годзе падтрымка беларускай грамадзянскай супольнасці была павялічаная. Разам з тым «ёсць жаданне аказваць больш устойлівую падтрымку арганізацыям і людзям, каб яны працягвалі сваю дзейнасць».

Ён таксама падкрэсліў

важнасць падтрымкі розных сектараў, у тым ліку бізнэсу ў выгнанні, культуры і развіцця беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, адукацыі.

«Мы захапляемся вашай стойкасцю і барацьбой, нягледзячы на рэпрэсіі і памяншэнне прасторы для дзейнасці грамадзянскай супольнасці, працы ў такіх складаных умовах, — падкрэсліў еўрачыноўнік. — Беларусы вельмі натхняюць нас. Мы гатовыя працягваць падтрымліваць іх стойкасць і супраціў. (…) Падтрымка беларускага народа ў самым цэнтры нашых намаганняў».

Цяпер вядзецца пошук арганізацый, якія маглі б, будучы за мяжой, «дапамагаць маленькім ініцыятывам унутры краіны, але каб было больш праектаў, якія могуць паўплываць на змяненне сітуацыі».

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2