Фота: AP

Фота: AP

«У нас ёсць афіцыйныя ацэнкі Генеральнага штаба, ёсць афіцыйныя ацэнкі, якія кажа Вярхоўны галоўнакамандуючы. І яны даходзяць ад 10 да 12,5-13 тысяч загінулых. Гэта значыць, мы адкрыта кажам пра колькасць загінулых», — заявіў Падаляк у эфіры ўкраінскага «24-га канала».

Так ён пракаментаваў словы прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен аб тым, што страты ўкраінскай арміі складаюць 100 тыс. вайскоўцаў. Пазней гэтыя словы былі выдаленыя з запісу яе выступу.

Па словах Падаляка, ва УСУ больш страт з-за раненняў вайскоўцаў. А што тычыцца мірных грамадзян, то загінулых, па яго ацэнцы, нават больш, чым названыя фон дэр Ляен 20 тыcяч ахвяр.

Дакладную іх колькасць пакуль нельга вызначыць з-за акупацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
1