Кіроўца маршруткі «Мінск — Гродна» рухаўся ў напрамку абласнога цэнтра, паблізу вёскі Пільчукі не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на лася, пасля чаго машына вылецела ў кювет і ўрэзалася ў дрэва.

Як распавялі выратавальнікі, у выніку ДТЗ пацярпелі чацвёра пасажыраў мікрааўтобуса. Траіх з іх з салона маршруткі пры дапамозе спецінструмента даставалі ратавальнікі. Іх шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0