Фота: Dmitry Azarov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фота: Dmitry Azarov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Эканаміст Дзмітрый Крук, старшы навуковы супрацоўнік BEROC, мяркуе, што галоўнай тэмай сустрэчы будзе цана на газ для Беларусі.

«Цана на газ не ўзгодненая і па сёння. А зараз гэта вельмі істотнае пытанне, бо менавіта нізкая цана на газ была адным з галоўных фактараў канкурэнтаздольнасці беларускіх прадпрыемстваў, асабліва буйных. Найперш для «Гродна Азота» — гэта крытычна важна». 

Дзмітрый Крук

Дзмітрый Крук

Летам цана для Еўропы дасягала 2000 даляраў за тысячу кубаметраў, цяпер яна складае 1000 даляраў.

Беларусь жа плаціць у расійскіх рублях цану, эквівалентную 128 далярам за тысячу кубаметраў. Гэта вельмі нізкі ўзровень, у разы меншы за цэны для Еўропы. 

Таму, лічыць эканаміст, цана на газ будзе пытаннем нумар адзін на будучай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна.

Ці будзе Лукашэнка прасіць наўпрост грошай? Пакуль незразумела, мяркуе Крук. Але магчыма.

«Апошняе, што было — 1,5 мільярда даляраў ад Расіі на імпартазмяшчэнне, але гэтую суму ўзгаднілі, яна нават адлюстраваная ў праекце бюджэту Беларусі, — нагадвае эканаміст. — Праўда,

у бюджэце стаіць лічба ў 2 мільярды. Адкуль возьмуцца тыя дадатковыя 500 мільёнаў? Напэўна, таксама з Расіі, прынамсі, я не бачу пакуль іншых крыніц. Гэта не такая істотная сума, але значэнне таксама мае.

Таксама, можа, будзе размова і пра доступ да расійскага рынку пазыкаў праз дзяржаўныя аблігацыі. Ну і традыцыйна можа будзе гаворка пра доступ на расійскі рынак, але там для беларусаў усё добра, асабліва на фоне сыходу з Расіі замежных вытворцаў». 

Клас
8
Панылы сорам
15
Ха-ха
35
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
21