Польскія памежнікі знялі групу мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу
Польскія памежнікі знялі на відэа групу нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі перабрацца праз беларуска-польскую мяжу. Відэа з’явілася ў сацсетках памежнікаў.
Паведамляецца, што група спрабавала перабрацца праз бар’ер на тэрыторыю Польшчы. Пасля прыбыцця патруля мігранты адышлі назад у Беларусь.
Замежнікаў вёў праваднік — на відэа ён у шэрай шапцы, нясе вяроўку. Гэты мужчына гаварыў па-руску з памочнікам і з астатнімі ў групе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ