Фота: AP

Тэйбі назваў апублікаваныя матэрыялы «файламі Twitter». Па словах журналіста, у сацсетцы з кожным годам расла колькасць бар'ераў для распаўсюджвання інфармацыі, хоць першапачаткова Twitter задумваўся як месца, дзе такіх перашкодаў не будзе.

«Да 2020 года запыты ад звязаных суб'ектаў на выдаленне твітаў сталі звычайнай справай. Адзін кіраўнік пісаў іншаму: «Яшчэ на разгляд ад каманды Байдэна». Прыходзіў адказ: «Апрацавана», — сказана ў адным з твітаў Тэйбі, які ён пацвярджае скрынам з унутранай перапіскі кампаніі. Яна датавана 24 кастрычніка 2020-га, то-бок падзеі адбываліся незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША.

Як адзначыў журналіст, «па распараджэнні палітычнай партыі» выдалялі публікацыі як звычайных карыстальнікаў, так і знакамітасцяў. Запыты паступалі не толькі ад Дэмакратычнай партыі, але і ад рэспубліканцаў, Адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа ў прыватнасці. Аднак арыентацыя была хутчэй на дэмакратаў, паказвае Тэйбі.

Таму, калі ў кастрычніку 2020-га з'явілася публікацыя New York Post аб сакрэтных электронных лістах, атрыманых з забытага ў рамонце ноўтбука Хантэра Байдэна, Twitter «прыняў надзвычайныя меры, каб схаваць [гэтую] гісторыю».

У прыватнасці, сацсетка выдаляла спасылкі на яе, размяшчала папярэджанні аб іх «небяспечнасці» і заблакавала іх перадачу праз асабістыя паведамленні. Выдаленне гісторыі патлумачылі тым, што яна парушала палітыку ў дачыненні да «ўзламаных матэрыялаў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру