Ён заявіў, што цяпер ва Украіне «на карту пастаўленыя прынцыпы Статута ААН, а менавіта тэрытарыяльная цэласнасць і нацыянальны суверэнітэт», і што Францыя працягне аказваць падтрымку Кіеву.

«У найбліжэйшыя тыдні мы павінны будзем дапамагчы Украіне выстаяць… [мы павінны будзем] пазбегнуць эскалацыі і дакладна ўмяшацца, каб абараніць [украінскія] электрастанцыі і падрыхтавацца да таго дня, калі ўсе вернуцца да перамоваў», — сказаў Макрон.

Французскі лідар сказаў, што падчас візіту ў ЗША абмеркаваў з прэзідэнтам Джо Байдэнам «архітэктуру бяспекі, у якой мы хочам жыць заўтра». Макрон таксама нагадаў пра асцярогі Расіі з нагоды таго, што NATO «прыйдзе да яе дзвярэй».

«Гэтая тэма будзе часткай фактараў міру, і таму мы таксама павінны падрыхтавацца да яе: што мы гатовыя зрабіць, як мы абаронім нашых хаўруснікаў, даючы пры гэтым гарантыі ўласнай бяспекі Расіі ў той дзень, калі яна вернецца за стол [перамоваў]», — заявіў прэзідэнт Францыі.

У чэрвені 2022 года Эмануэль Макрон заявіў, што Расію «нельга зневажаць, каб, калі баі спыняцца, можна было знайсці выхад з сітуацыі дыпламатычным шляхам». Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба адказаў, што «Расія прыніжае сябе сама».

Аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што Расія не зацікаўленая ў мірных перамовах з Украінай, але спрабуе пераканаць краіны Захаду ў адваротным, каб тыя загадзя пайшлі на саступкі самі і схілілі да іх Украіну.

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
19