«Кіеўскім рэжымам у мэтах вывядзення са строю расійскіх самалётаў далёкай авіяцыі былі здзейсненыя спробы нанясення удараў рэактыўнымі беспілотнымі лятаючымі апаратамі савецкай вытворчасці па вайсковых аэрадромах «Дзягілева» ў Разанскай вобласці і «Энгельс» Саратаўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні расійскага вайсковага ведамства.

Атака на расійскія вайсковыя аэрадромы адбылася зранку 5 снежня. Паведамлялася, што пад Разанню загінулі тры чалавекі, а шасцёра пацярпелі. Таксама быў пашкоджаны самалёт. У Саратаўскай вобласці, як гаварылася, пашкоджанні атрымалі два бамбавікі-ракетаносцы Ту-95, а два вайскоўцы былі параненыя. 

У адказ расіяне сёння каля 15-й гадзіны ўдарылі ракетамі па Украіне.

Чытайце таксама:

Новая ракетная атака на Украіну

Беспілотнік атакаваў авіябазу ў глыбіні Расіі. Пашкоджаныя стратэгічныя бамбавікі

«Аплявуха Расіі, супастаўная з выбухам на Крымскім мосце». Аналітык пракаментаваў атакі на расійскія вайсковыя аэрадромы

На аэрадроме пад Разанню выбухнуў бензавоз. Быў пашкоджаны самалёт 

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2