Экс-дарадца былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан паведаміў у твітары аб гатоўнасці вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе.

«Калі вы кідаеце выклік самой Канстытуцыі, [як гэта зрабіў Трамп], гэта не па-амерыканску. Калі цяперашнія кандыдаты ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі не адкінуць Трампа, то я гатовы ўзяць удзел у гонцы», — напісаў ён.

Да твіта ён прымацаваў відэа эфіру тэлеканала NBC, дзе кажа аб тым, што, на яго думку, прыкладна 59% выбаршчыкаў не лічыць Трампа больш важным, чым Канстытуцыя. NBC адзначае, што сваю заяву Болтан зрабіў пасля таго, як Трамп 3 снежня ў сваёй сацсетцы Truth дапусціў скасаванне артыкулаў Асноўнага закона.

Politico піша, што ў допісе, які Трамп у выніку выдаліў, гаворка ішла пра «махлярства» на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе, калі Трамп быў кандыдатам. «Масавае махлярства такога тыпу і маштабу дапускае спыненне дзеяння ўсіх правілаў, палажэнняў і артыкулаў, нават тых, якія ўтрымліваюцца ў Канстытуцыі», — пісаў Трамп.

Болтан займаў пасаду дарадцы пры Трампе з красавіка 2018 года па верасень 2019 года. Прэзідэнт ЗША звольніў дарадцу праз разыходжанне ў поглядах наконт перамоваў з талібамі і Кітаем.

У канцы жніўня 2019 года Болтан прыязджаў у Мінск, дзе сустракаўся з Лукашэнкам. Так, былі такія часы досыць нядаўна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру