Палітзняволенаму Валянціну Міцкевічу прысудзілі «хатнюю хімію»
У Фрунзенскім судзе Мінска асудзілі палітзняволенага Валянціна Міцкевіча паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Юлія Чыж прызначыла Валянціну 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»), паведамляюць праваабаронцы.
Валянціна затрымалі напрыканцы верасня 2022 года, праз два месяцы пасля сваёй жонкі, палітзняволенай Дзіяны Міцкевіч. За ўдзел у акцыях пратэсту яго змясцілі ў СІЗА.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ